Дзямко Ганна Аляксандраўна
ПРАЦА
СА СЛОВАМ НА ЎРОКАХ ЛIТАРАТУРНАГА ЧЫТАННЯ Брэст, ДУА «Сярэдняя школа № 12 г. Брэста»
Праца па фарміраванні ў малодшых школьнікаў пачуцця слова, цікавасці да яго, праца па развіцці вобразна-пачуццёвага мыслення і маўленчай творчасці важная, складаная і надзённая. «Слова – жывая істота, якая, як і чалавек, здольная радавацца, сумаваць, крыўдзіцца. Як і ў людзей, у кожнага слова свой нораў і характар, свая душа. Адрозніваць слова добрае ад слова злоснага нам дапамагае яго сэнс» [1, с. 14]. Задача настаўніка пачатковых класаў – развіць у дзяцей вобразнае бачанне свету, індывідуальна-асобаснае ўспрыманне навакольнай рэчаіснасці. Вызначальную ролю тут адыгрывае праца над словам. Авалодаць словам вельмі цяжка, але выразіць сябе і сваё бачанне свету праз слова цікава. – Давайце ўслухаемся ў слова зіма, – гаворыць настаўнік (Дзеці вымаўляюць яго некалькі разоў). – Паспрабуем расшыфраваць гэтае слова, паслядоўна выкарыстоўваючы словы, якія пачынаюцца літарамі, што ёсць у слове зiма. з – замець, замалёўка, замецены, здубець, ззянне; і – ільдзіна, імгла, інець, ісці, іскрысты; м – магічная, маляўнічая, мароз, мерзнуць, мяцеліца; а – адталы, азіміна, аснежаны. – Давайце падбяром прыметнікі і назоўнікі, якія адлюстроўваюць вашы адносіны да зімы (казачная, прыгожая, цудоўная, чарадзейная; прыгажуня, чарадзейка, красуня і г.д.). – Калі вам захочацца напісаць верш, то пра якія з’явы прыроды вы б напісалі? – пытае настаўнік (пра снег, мароз, мяцеліцу). – А якія пачуцці, думкі, асацыяцыі выклікаюць у вас словы, што іх абазначаюць? Апісваючы, напрыклад, снег, дзеці выкарыстоўваюць і назоўнікі, і прыметнікі, і дзеясловы, і прыслоўі: с – самотны, сатканы, скрыпiць, слота, снежань, спакойна; н – назіранне, надвор’е, намаразь, намецены, непагодлівы; е – еднасць, елачка; г – глядзець, гульня, гурба, год (Новы). Снег белы, незвычайны, казачны, навагодні, пушысты, мяккі, сонны, сыры, сыпкі, мокры; абаронца, спасальнік, рыцар. Якая ж зіма без марозу? Ва ўяўленні дзяцей мароз – дзядуля, стары барадаты чалавек, але можа быць і казачным рыцарам. Мастацкіх азначэнняў падбiраецца нямнога: звонкі, траскучы, калючы. Мяцеліцу дзеці называюць вядзьмаркаю, казачніцаю, чараўніцаю. Як адзначаецца ў Слоўніку славянскай міфалогіі, мяцеліца, завіруха ўваходзяць у світу зімы, з’яўляюцца яе слугамі. Зіма-прыгажуня імкнецца, каб яны мялі, бушавалі, каб вакол было ўсё снежным і белым. Час ідзе. Зіма старэе, становіцца бабуляю, якую хочацца адправіць у снегавыя харомы. Вось як выразілі свае адносіны да зімы пачаткоўцы: Дзе ж зіма? Куды прапала? Ці стамілася, прысела Не было завей даўно, Дзесьці ў соснах адпачыць? Снегу ўжо амаль не стала, Ці схавацца захацела Сонца свеціць у акно. І ў роспачы ляжыць?
Дзеці любяць таксама гуляць у словы. І такіх гульняў на сённяшні дзень вельмі многа: гэта і розныя пераўтварэнні слоў, і рыфмы, і галаваломкі. Яны ўзбагачаюць наша маўленне, пашыраюць кругагляд, вучаць любіць і адчуваць слова, будзяць творчыя здольнасці, развіваюць кемлівасць, эрудыцыю. Калі спартыўныя гульні ўмацоўваюць здароўе, то гульні «з алоўкам у руцэ» развіваюць увагу і мысленне, волю і ўяўленне, успрыманне і іншыя якасці, вельмі неабходныя сучаснаму чалавеку. Прапануем наступныя гульні: “Якога слова не хапае?” Прапанаваны два радкі. У другім радку адсутнічае апошняе слова. Вучням трэба падабраць слова, каб яно падыходзіла па сэнсе і каб рыфмавалася з апошнім словам першага радка: Белы снег у лесе ляжыць, А пад кустом заяц … (дрыжыць, скрыпіць).
У заснежаным
бары Колькi шуму, колькi смеху: Дзеда лепiм мы (са снегу). Забярэцца ў дом мароз, Прабярэ цябе (наскрозь). Каб ад сцюжы не сканаць, Мусiць заяц ноч (скакаць). “Хто хутчэй?” Вучням даны радкi з песнi, у якой пераблытаны парадак слоў. Ім трэба сабраць «рассыпаныя» радкi. Маленькая таполя Кудлатых воблакаў з (З воблакаў кудлатых Снег пухнаты падаў. Падаў снег пухнаты. І днём, уранку, ноччу Ноччу, днём і ўранку Снег бесперастанку падаў Падаў снег бесперастанку). Прыпеў: Маленькая таполя каб (Каб маленькая таполя Полі ў чыстым не замерзла, Не замерзла ў чыстым полі, Сняжынкі серабрыстыя Серабрыстыя сняжынкі Укуталі галінкі ёй. Ёй укуталі галінкі). “А што далей?” Вучням даецца толькі адзін радок. Другі яны павінны дадумаць і зарыфмаваць самастойна: Разам увесь лясны народ (Дружна водзіць карагод альбо сустракае Новы год). (Усё хутка прачынаецца ад сну цi Спявала птушка, сеўшы на сасну) Даўно чакаем мы вясну. “Бурымэ”. Вучням прапануецца скласці верш, дзе апошнімі ў першым і ў другім (у першым і ў трэцім) радках будуць два словы, якія рыфмуюцца паміж сабой, а ў канцы трэцяга і чацвёртага (другога і чацвёртага) радка размесціцца другая пара слоў, што таксама рыфмуецца: Зіма Вось прыйшла да нас зіма, Сцюжы Усё хаваецца ад сцюжы, Няма Сонейка амаль няма, лужы І замерзлі лужы. Цi яшчэ адзiн прыклад: Цiшынi Снег падаў у звонкай цiшынi, Вуха Яго не чула вуха. Днi Ён упрыгожыць нашы днi скруха I нас пакiне скруха. Слова – гэта жывая істота, якая, як і чалавек, здольная радавацца, крыўдзіцца, сумаваць. У кожнага слова ёсць свой нораў і характар. Шчаслiвы той чалавек, хто, убачыўшы i пачуўшы, можа «назваць свае ўражаннi», той, у памяцi якога дастаткова слоў для апiсання палiтры пачуццяў i шматколернасцi свету. Таму настаўнiку пачатковых класаў трэба вучыць дзяцей працаваць са словам, раскрываць сакрэты яго «ажыўлення», далучаць вучняў да мастацтва слова, дапамагчы ім зразумець і адчуць эстэтычную каштоўнасць слова.
1. Синицын, В.А. Путь к слову / В.А. Синицын. – М., 1987.
|