Лойка Марына Іосіфаўна
РАБОТА НАД СЛОЎНІКАВЫМІ СЛОВАМІ Ў ПАЧАТКОВЫХ КЛАСАХ
Гродна, УА “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы”
Найлепшы тлумачальнік слова — кантэкст. Невыпадкова ў тлумачальных слоўніках прыводзяцца цытаты-ілюстрацыі, у якіх як бы высвятляюцца і асноўныя, і дадатковыя значэнні слоў, іх спалучальнасць. У тлумачэнні значэнняў слоў неабходна кіравацца агульнай дыдактычнай задачай павышэння ступені самастойнасці і пазнавальнай актыўнасці самiх вучняў. У класе заўсёды ёсць дзеці, якія правільна разумеюць усе словы і звароты мовы. Таму неабходна дабівацца, каб самі школьнікі змаглі растлумачыць значэнне слова: гэта ўплывае на іх разумовае развіццё, выхоўвае самастойнасць. Слоўнікавая праца ў пачатковых класах праводзіцца ў такіх накірунках, як колькаснае ўзбагачэнне слоўніка вучняў, праца над значэннямі слоў і адценнямі значэнняў, дарэчным і трапным ужываннем у кантэксце, актывізацыя слоўніка. Акрэсленая работа вядзецца ў асноўным практычна: тлумачыцца лексічнае значэнне новых і незразумелых слоў (семантызацыя), словы праз разнастайныя практыкаванні ўключаюцца ва ўласную маўленчую практыку вучняў (актывізацыя), выяўляецца спалучальнасць новага слова, яго пераносныя значэнні, пры неабходнасці мнагазначнасць, сінанімічныя і антанімічныя адносіны з іншымі лексічнымі адзінкамі. У методыцы і практыцы навучання мове вядомы розныя прыёмы семантызацыі слова [1, с. 87–88]. Задача настаўніка — забяспечыць выкарыстанне аптымальных спосабаў тлумачэння значэння слова ў кожным канкрэтным выпадку, павышаць актыўнасць саміх школьнікаў пры выкананні такой працы. Дабіцца, каб вучні не толькі ўлавілі сэнс новага слова ў кантэксце, але і самі змаглі лагічна і звязна растлумачыць яго лексічнае значэнне – значыць развіваць іх мысленне, маўленне, выхоўваць самастойнасць. Паспяховаму авалодванню неабходнай лексікай, выхаванню ўвагі і цікавасці да слова садзейнічае комплексная праца над словам, калі кожнае новае слова засвойваецца ў адзінстве вымаўлення, напісання, марфемнай структуры, словаўтварэння, семантычных і структурных адносін з іншымі словамі, граматычнага значэння, ва ўласных тэкстах вучня. Абапіраючыся на вышэйадзначанае, намі быў распрацаваны комплекс практыкаванняў для работы над лексічным значэннем слоў. 1. Знаёмства з новым словам. На гэтым этапе вучням можна прапанаваць ілюстрацыю слоўнікавага слова ці разгадаць рэбус або загадку. Напрыклад, «Разгадай загадку»: Румяны Піліп да палкі прыліп. (Яблык)
І тонкі, і доўгі, а з травы не відаць. (Дождж)
Бязвоблачнае, яснае, Нібы дзіцячы смех. То хмурае і шэрае, Нібыта дзень памерк. (Надвор’е)
Нітак многа, а ў клубок не зматаеш. (Павук) Затым тлумачыцца значэнне слова; вучні ўспамінаюць, дзе сустракаліся з ім. Вядзецца работа на запамінанне. Можна выкарыстаць прыём мнематэхнікі: на што падобна, з чым звязана слова (Вусень, яблык, дождж, надвор’е, павук). Напрыклад: Разгледзь малюнак. (ПАВУК). Прачытай слова. Запомні, як яно пішацца. Паспрабуй зрабіць свой малюнак, які дапаможа табе запомніць, як пішацца слова. Далей даецца лексічнае значэнне слова: Павук — драпежная членістаногая жывёліна, якая пляце павуціну. Можна зрабіць пераклад Павук (бел.) – паук (рус.) Пры знаёмстве з новым словам вучням прапануецца разгадаць рэбус. Практыкаванне «Перастаў літары, каб атрымалася слова». Гэтае заданне зацікавіць не толькі вучняў з высокай матывацыяй, але і з нізкім узроўнем паспяховасці. ШТПОА ________ (пошта) ОЛАКАВ______ (аловак) АРМАСФАЛТ __________(фламастар) ПНАЕЛ ______ (пенал) РОПЯ______ (пяро) РАБЯВ_______ (вярба) ОРЧАХМА_______ (чаромха) ЭЗБ_______ (бэз).
Практыкаванне «Збяры слова». Вучням прапануецца скласці і запісаць словы са складоў, каб атрымаліся назвы чатырох галаўных убораў. КА ПА ША ЦЫ БЕ НА ПЯ ЛІНДР МА ПКА ЛЮШ РЭТ (Капялюш, цыліндр, панама, шапка, берэт)
Практыкаванні тыпу «Рашы галаваломку». 1. Выкраслі непатрэбны склад, які паўтараецца, і ты прачытаеш, як ходзіць кот. Запішы гэтае слова. РУНЯРУЧУТРУНАРУ _______________ 2. Закрэслі лішнюю літару і прачытай назву куста. Запішы адказ. ЯЧЯАЯРЯОЯМЯХЯАЯ (чаромха) 3. Расшыфруй словы: знайдзі спосаб, як іх прачытаць. ь н е с а р е в, к і в а к а с (верасень, сакавік). 4. Падзялі запіс на словы і прачытай сказ. Запішы яго, падкрэслі дзейнік і выказнік. МЫЛЮБІМРОДНУЮБЕЛАРУСЬ__________________________________
2. На этапе пазнаванне слоўнікавага слова неабходна прачытаць яго арфаэпічна правільна, паставіць націск, патлумачыць літару, якую трэба запомніць. Паказваецца друкаваная картка з выдзеленай літарай. Слова запісваецца на дошцы і ў сшытках (яблык, дождж, надвор’е). На наступным уроку прапануецца пазнаць слова ў тэксце. а) Яблык гэткі, як у садзе, б) Запытаў зялёны жук: Вышывала мама Надзі. - Хто там у лагчыне? Спелы яблык, самы смак Ды маўчыць таўсты павук, Не ўкусіць, аднак, ніяк! Круціць павуцінне. Падбіраем да слоўнікавага слова такія словы, якія падыходзяць па сэнсе і абазначаюць прымету предмета. а) Яблык (які?) зелёны, спелы, румяны, круглы, смачны і г.д. б) На ніцях белай па..уціны прыносяць восень па..учкі. Павучкі (якія?) .... Работа над слоўнікавым словам можа праводзіцца таксама пры дапамозе наступных практыкаванняў: а) змяніце слова па пытаннях склонаў (пенал, пенала, пеналу, пеналам, у пенале); б) падбярыце аднакаранёвыя словы (павук, павучок, павуціна, павуцінка, павуцінне, павучыны, павуковы); в) прачытайце словы і ўстаўце прапушчаную літару (па..ук, дож.., ласта..ка, мяк..); г) суаднясіце малюнак і слова; д) знайдзіце пару:
з) прачытайце, выпраўце 4 памылкі. Праверце па слоўніку. Завжды, звенець, капелюш, майстар, настаўнік, нечутна. ж) прачытайце, перакладзіце на беларускую мову. Тетрадь _______ Карандаш__________ Учебник ________ Дневник___________ Пенал__________ Ластик_____________ Работа над слоўнікавым словам працягваецца і ў сказе. а) Выпішыце загадкі, прыказкi, урыўкі з мастацкіх твораў з вывучаным словам. б) Складзіце і запішыце сказ з вывучаным словам. в) Аформіце кніжку-малышку, выкарыстоўваючы малюнак. г) Устаўце словы, якія падыходзяць па сэнсе са слоўніка. (Учора было марознае …). Работу над слоўнікавым словам у тэксце можна праводзіць пры дапамозе наступных практыкаванняў: а) Спішыце тэкст, устаўце слоўнікавае слова. Адыхо..ячы на работу, маці паклікала да сябе дачок — Лізу і Таню — і сказала навесці (што?)________ і парадак. Трэба было прыбраць са стала, памыць талеркі і лыж..кі, падмесці (як?) _________падлогу ў кухні. ..яўчынкі дружна а..казалі згодай. Словы для даведак: чысціня, чыстаб) Складзіце і запішыце невялікі тэкст, выкарыстоўваючы словы са слоўніка. Такім чынам, асаблівая ўвага пры ўзбагачэнні і актывізацыі слоўнікавага запасу вучняў на ўроках беларускай мовы ў пачатковых класах павінна надавацца рабоце над слоўнікавымі словамі. Гэта работа ў першую чаргу павінна ўяўляць сабой сукупнасць мэтанакіраваных і сістэматычна выконваемых практыкаванняў, якія садзейнічаюць засваенню вучнямі лексічных, граматычных, арфаграфічных і арфаэпічных норм літаратурнай мовы.
1. Асновы методыкі беларускай мовы ў 4-8 класах / Пад рэд. А.В.Цякучэва. – Мінск, 1983. – 78 с. 2. Падгайскі, Л.П. Методыка беларускай мовы : граматыка і правапіс / Л.П. Падгайскі. – Мінск : Народная асвета, 1981. – 176 с.
| ||||