Котава Марыя Андрэеўна
Самастойная
работа вучняў на ўроках беларускай УА «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы»
Самастойная работа вучняў – разнастайныя віды індывідуальнай і калектыўнай вучэбнай дзейнасці школьнікаў, якая ажыццяўляецца імі па заданнях, без непасрэднага ўдзелу настаўніка. Сёння самастойная праца шырока прымяняецца ў пачатковай школе, дапамагаючы развіваць пазнавальныя здольнасці і пазнавальную самастойнасць навучэнцаў. Самастойная праца развівае ў вучняў ініцыятыву, упартасць у дасягненні мэты, выпрацоўвае ўменне аналізаваць факты і з’явы, вучыць самастойнаму мысленню, служыць вядучым сродкам ператварэння атрыманых ведаў ва ўменні і навыкі. Прадуктам выканання самастойнай працы з’яўляецца альбо новыяведы, альбо паглыбленне і пашырэнне сферы дзеяння ўжо атрыманых ведаў. У пачатковай школе праблема павышэння ролі самастойнай працы навучэнцаў абумоўлена бесперапынна ўзрастаючым інфармацыйным патокам навуковых і практычных ведаў , адлюстраваннем яе значнасці ў адукацыйных дакументах і ўзроставымі асаблівасцямі малодшых школьнікаў. Самастойная праца з пазіцыі вучня ўяўляецца як від пазнавальнай дзейнасці, а з пазіцыі настаўніка яе можна разглядаць і як метад навучання, і як сродак далучэння навучэнцаў да пазнавальнай дзейнасці, і як спосаб гэтай дзейнасці [1]. У залежнасці ад дыдактычнай мэты вылучаюць наступныя віды самастойных работ: 1. Самастойная праца з мэтай актуалізацыі ведаў. Актуалізаваць апорныя веды і ўменні настаўнік павінен перад увядзеннем новага матэрыялу і перад яго замацаваннем. Дадзеная праца можа насіць як узнаўляльны, так і рэканструктыўна-варыятыўны характар. Працы ўзнаўляльнага характару (або па ўзоры) – гэта шматлікія практыкаванні з цалкам зададзенымі ўмовамі. Працы такога віду вучні выконваюць з падрабязнай інструкцыяй. Працы рэканструктыўна-варыятыўнага характару патрабуюць ад навучэнцаў выканання розных пераўтварэнняў, абагульненняў з апорай на раней набытыя веды і ўменні. Тут неабходна не толькі прайграць асобныя функцыянальныя характарыстыкі ведаў , але і структуру гэтых ведаў у цэлым. Тым самім веды паглыбляюцца, сфера іх ужывання пашыраецца, яны робяцца больш дасканалымі, а мысленне навучэнцаў дасягае ўзроўню прадуктыўнай дзейнасці [2]. 2. Самастойная праца з мэтай асваення новых ведаў. Увядзенне новага матэрыялу можа адбывацца на розных узроўнях пазнавальнай актыўнасці вучняў. Гэта залежыць ад складанасці матэрыялу і падрыхтаванасці класа. Працы ўзнаўляльнага характару (або па ўзоры) выконваюцца цалкам на аснове ўзору або падрабязнай інструкцыі, у сілу чаго ўзровень пазнавальнай актыўнасці і самастойнасці вучняў не выходзіць за рамкі ўзнаўляльнай дзейнасці. Працы рэканструктыўна-варыятыўнага характару павінны абапірацца на ўменне бачыць і ўмець прымяняць апорныя веды. Для гэтага неабходна сістэма падрыхтоўчых пытанняў і заданняў – толькі яна дазволіць арганізаваць самастойную працу дадзенага віду. Працы часткова пашуковага характару адрозніваюцца ад папярэдніх большай самастойнасццю вучняў. Пры такой працы мэтазгодна прапаноўваць дадатковы матэрыял. У працах даследчага характару навучэнцам самім прапануецца вырашыць праблему, скласці алгарытм рашэння, зрабіць абагульненне. Вялікую ролю тут адыгрывае таксама сістэма падрыхтоўчых практыкаванняў. Прыступаючы да вывучэння новай тэмы, можна прапанаваць шэраг заданняў, у працэсе выканання якіх навучэнцы самі прыйдуць да высновы, свядома засвояць матэрыял. 3. Самастойная праца з мэтай замацавання і паўтарэння ведаў і развіцця ўменняў. Мэта замацавання – запамінанне, сістэматызацыя, абагульненне і практычнае прымяненне ведаў і ўменняў. Замацаванне – працэс працяглы, і заданні павінны прапаноўвацца ў пэўнай паслядоўнасці: рашэнне аналагічных задач; выкананне заданняў, дзе ажыццяўляецца перанос ведаў у новыя ўмовы; уключэнне новых ведаў у сістэму старых; апошнімі можна прапаноўваць заданні творчага характару. Для самастойнага выканання можна выкарыстоўваць заданні любога віду. Пры замацаванні самастойныя працы могуць насіць ўзнаўляльны і рэканструктыўна-варыятыўны характар. 4. Самастойная праца з мэтай праверкі ведаў і ўменняў. Мэта праверкі – вызначэнне ўзроўню засваення ведаў і ўменняў вучняў. Вынік праверкі – выстаўленне ацэнкі. Працы на гэтым этапе, як і пры замацаванні ведаў, могуць насіць як ўзнаўляльны, так і рэканструктыўна-варыятыўны характар, заданні прапануюцца аналагічныя. Эфектыўнасць самастойнай працы прама залежыць ад умоў, якія забяспечваюць арганізацыю і планаванне, кіраванне і кантроль за сістэмай самастойных работ, якія дазваляюць у рамках цэласнага вучэбна-выхаваўчага працэсу паралельна выкарыстоўваць і метады ўскоснага кіраўніцтва вучэбнай дзейнасцю навучэнцаў, і метады кіравання набыццём імі навыкаў свядомай самаарганізацыі. Рыхтуючы самастойную працу навучэнцаў, варта мець на ўвазе, што яна, як і любы від вучэбнай работы, застаецца нейтральнай у адносінах да характару пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў, калі настаўнік папярэдне не сфармуляваў выразна прыватна-дыдактычныя мэты працы і не падабраў сістэму пазнавальных задач, рашэнне якіх дазволіць дасягнуць сфармуляваных мэтаў. Дзеці не любяць, калі настаўнік гатовы ўсё сказаць за іх, яны любяць «здагадвацца» самі. І ў гэтым ім добра дапамагаюць такія заданні. Гукі і літары
Запішыце словы з гукам [дз’]. Дзіна, дыня, Дзяніс, Дана, дзюба, дом, Даніла, дзяцел, дарога, дзень.
Дапоўніце словы ў слупках патрэбнымі спалучэннямі літар.
Склад
Спішыце сказы. Замест дужак устаўце тыя словы, у якіх толькі адзін склад.
Сказ
1. З асобных слоў складзіце сказы.
2. Дапоўніце сказы патрэбнымі словамі. Спішыце.
3. Дапоўніце сказы па пытаннях.
Тэкст
1. Пастаўце сказы ў патрэбнай паслядоўнасці, каб атрымаўся тэкст.
2. Складзіце тэкст па пытаннях.
1. Што здарылася з сасной?2. Хто прыляцеў да сасны?3. Што зрабілі санітары лесу? Вельмі важны кантроль выканання самастойнай працы. Кожную самастойную работу неабходна правяраць, падводзіць яе вынікі, вызначаць, што ўдалося лепш, а на што варта звярнуць асаблівую ўвагу. Трэба распазнаць таксама прычыну з’яўлення памылкі – знайсці правільны шлях да яе выпраўлення. Менавіта пры выкананні самастойнай працы маецца рэальная магчымасць высветліць прычыну памылкі і правільна спланаваць самастойную працу навучэнцаў, звязаную з удасканаленнем навыкаў, дасягненнем трывалых ведаў, рацыянальным выкарыстаннем вучэбнага часу. Вынікі самастойнай працы дазваляюць бачыць вучню яго рух наперад. Зыходзячы з вышэйадзначанага, можна даць некаторыя метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі самастойнай работы на ўроку:
1. Гаркунова, И. Л. Формирование приемов самостоятельной работы на уроках чтения / И. Л. Гаркунова // Начальная школа. – 1988. – № 1. 2. Боричевская, В. И. Развитие самостоятельности мышления учащихся / В. И. Боричевская // Начальная школа. – 1992. – № 1. 3. Буряк, В. К. Самостоятельная работа учащихся / В. К. Буряк. – М. : Просвещение, 1984. 4. Пидкасистый, П. И. Самостоятельная деятельность учащихся / П. И. Пидкасистый. – М., 1972. – 320 с.
|