Республиканская научная интернет-конференция
молодых исследователей

 

MediaLex-2016

 

 

Пятрова Кацярына Андрэеўна

Некаторыя аспекты вывучэння слова як моўнай адзiнкi

УА "Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна"

 

Фармiраванне разумення i асэнсавання значэння слова з’яўляецца важнай часткай авалодання роднай мовай i мовай у цэлым. Засваенне слова вучнямi – працэс даволi складаны, працяглы, якi патрабуе ад настаўнiка пэўнай фiлалагiчнай, псiхолага-педагагiчнай i метадычнай падрыхтоўкi; слова як лексiка-граматычная адзiнка мовы вывучана, распрацавана ў методыцы выкладання беларускай мовы i апiсваецца ва ўсiх падручнiках беларускай мовы. Вывучэнне слова, звязанае з яго функцыянаваннем, патрабуе распрацоўкi непасрэднага выхаду ў камунiкатыўную дзейнасць вучняў. Вось чаму так важна разглядаць слова перш за ўсё як маўленчатворчую адзiнку.

У методыцы развiцця маўлення школьнiкаў рознага ўзросту шырока асветлены многiя пытаннi засваення слоўнiка, фармiравання граматычнага ладу i развiцця звязнага маўлення. Нездавальняючы стан маўленчага развiцця вучняў агульнаадукацыйнай школы па цэлым радзе крытэрыяў (падбор лексiчнага варыянта маўлення, выбар стылю маўлення, граматычная будова выказвання, правiльнае вымаўленне гукаў i iх спалучэнняў, логiка-кампазiцыйнае канструяванне выказвання, улiк на выказванне рэакцыі слухачоў) патрабуе ўзмацнення камунiкатыўнай i маўленчатворчай накiраванасцi школьнай лiнгвiстычнай адукацыi, сведчыць пра значнасць тэкставай дзейнасцi ў фармiраваннi камунiкатыўнай кампетэнцыi моўнай i рытарычнай асобы сучаснага школьнiка.

Каб дапамагчы школьнiкам убачыць значымасць слова, адчуць яго ўнiкальнасць, распазнаць яго канструктыўную цi разрушальную сiлу, пабачыць свет, у якiм iснуюць словы, настаўнiк павінен выхоўваць iнтарэс да слова як моўнай адзiнкi, якая мае сваю этымалогiю.

Развiццё лексiчных навыкаў, сiнтэзаваных дзеянняў па выбары лексiчных адзiнак забяспечвае сiтуатыўнае выкарыстанне дадзенай лексiчнай адзiнкi i служыць адной з умоў выканання маўленчай дзейнасцi, якая ажыццяўляецца з улiкам псiхалiнгвiстычных магчымасцей вучняў успрымаць i засвойваць лексiчныя адзiнкi, а менавiта з улiкам: 1) узроставых асаблiвасцей малодшых школьнiкаў (здольнасцi аналiзаваць, лагiчна разважаць, доказу, вываду, уменнi самастойна думаць, разважаць, параўноўваць, рабiць вывады i абагульненнi; гатоўнасцi вучняў да ўспрымання i асэнсавання не толькi лагiчна пабудаванага матэрыялу, але i эстэтычных кампанентаў значэнняў слоў); 2) ступеняў пазнання вучнем сэнсу слова ў тэксце (разумення; асэнсаванага запамiнання слова i яго значэння ў маўленчым адрэзку з улiкам магчымасцей памяцi; захавання ў ёй інфармацыі); 3) асаблiвасцей фаз памяцi (успрымання, канцэнтрацыi, запамiнання, паўтарэння).

У сістэме працы над словам можна вылучыць тры этапы: 1) прапедэўтычны этап, мэта якога – звярнуць увагу школьнікаў на словы ў тэкстах, высветліць, ці ўмеюць яны знаходзіць вывучаемую лексічную з’яву ў тэксце, ці разумеюць і ці могуць патлумачыць значэнні слоў, прадэманстраваць узоры ўжывання слоў у маўленні, паказаць ролю кожнай лексічнай з’явы ў тэксце (на гэтым этапе выкарыстоўваюцца аналітычныя практыкаванні); 2) рэпрадуктыўны этап, мэта якога – дапамагчы вучням засвоіць вывучаемыя лексічныя з’явы, замацаваць новую лексіку ў пасіўным слоўніку, забяспечыць увядзенне слоў у актыўны лексічны запас школьніка (выкарыстоўваюцца сінтэтычныя практыкаванні); 3) прадуктыўны этап, мэта якога – увядзенне слоў у актыўны слоўнік школьніка (выкарыстоўваюцца сінтэтычныя практыкаванні).

Шлях ад работы з лексiчным значэннем слова праз слоўныя вобразы i асацыятыўныя ланцужкi да стварэння ўласнага тэксту – вось асноўны шлях да разумення вучнямі семантыкi слова, яго лексiчных варыянтаў i мовы ў цэлым.

Найбольш эфектыўнымі ў працы над словам у пачатковых класах з’яўляюцца наступныя практыкаванні: выдзяленне ў кантэксце слов, супрацьлеглых па сэнсе; падбор антонімаў да слова; падбор сінонімаў да слова; складанне словазлучэнняў; складанне сказаў; выдзяленне сінонімаў з кантэксту; вызначэнне адрозненняў у значэннях слоў і інш.

Так як слова, на думку вучоных, не толькі перадае інфармацыю, але і з’яўляецца інструментам думкі, на ўроках беларускай мовы неабходна надаваць увагу “ўнутраным рэсурсам” слова, знаёміць вучняў з дынамікай слова, з яго колеравай гамай, што фарміруе ў вучняў пазітыўныяасобасныя адносіны да слова. Падыход да вывучэння слова павінен быць комплексным: не толькі з боку лінгвістыкі, але і з боку мыслення і логікі.

Правядзенне мэтанакіраванай, сістэматычнай працы над словам, выкарыстанне эфектыўных практыкаванняў, апора на тэарэтычны дыдактычны матэрыял садзейнічаюць узбагачэнню слоўніка вучняў, раазвіццю звязнага вуснага і пісьмовага маўлення, павышэнню ўзроўню маўленчай культуры і сфарміраванасці аналітычных, рэпрадуктыўных і прадуктыўных уменняў.

Такім чынам, спецыяльна арганізаваная праца над словам дапамагае вучням пачатковых класаў глыбей засвоіць лексіку, садзейнічае развіццю моўнага чуцця і моўнага мыслення.

 

 

MediaLex 2016