Республиканская научно-практическая интернет-конференция
молодых исследователей

 

MediaLex-2016

 

 

Ткачык Аліса Сяргееўна

ЛІНГВАСТЫЛІСТЫЧНАЯ СПЕЦЫФІКА
ЖАНРАВАЙ МАДЭЛІ СУЧАСНАГА РЭПАРТАЖУ

УА «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна»

 

Спецыфіка рэпартажнага стылю заключаецца ў шырокім выкарыстанні сродкаў і прыёмаў вобразнага адлюстравання рэчаіснасці. Але пры гэтым нельга забывацца на тое, што мова рэпартажу сумяшчае і мастацкасць, і дакументальнасць. Парушэнне балансу, напрыклад, перавага дакументальнасці, прыводзіць да таго, што рэпартаж становіцца нататкай, справаздачай ці ў лепшым выпадку карэспандэнцыяй. Калі ж пераважае мастацкасць, то губляецца адчуванне рэальнасці.

У сістэме моўнага-стылёвага афармлення рэпартажу можна, на нашу думку, выдзеліць два асноўныя пласты стылістычных сродкаў: лексічна-фразеалагічны і сінтаксічны. Між тым мэтазгодна гаварыць і пра графіка-арфаграфічны і пра марфалагічны ўзровень моўна-стылёвых рэсурсаў сучаснага рэпартажу. Іншымі словамі – увесь спектр літаратурнай мовы актуальны для рэпартажу. Аднак нельга забывацца на вельмі важкі крытэрый адбору моўных сродкаў – агульнадаступнасць для чытача.

Лексіка-фразеалагічны ўзровень моўна-стылёвай сістэмы сучаснага рэпартажу можа быць прадстаўлены моўнымі тропамі, рознымі функцыянальна-стылістычнымі тыпамі лексікі, эмацыянальна-экспрэсіўнай лексікай, лексікай актыўнага і пасіўнага ўжывання, лексікай з парадыгматычнымі адносінамі сінаніміі, антаніміі, фразеалагічнымі адзінкамі і інш. Зразумела, што найбольш выкарыстальныя ў рэпартажы і найбольш даследаваны навукоўцамі моўныя тропы. Як правіла, моўны троп – гэта слова ці моўны выраз з адносінамі прамога і пераноснага значэнняў (метафара, параўнанне, эпітэт, метанімія, сінекдаха, гіпербала, літота), т.е. ужытыя ў пераносным значэнні. Аднак некаторыя даследчыкі, напрыклад, М.Я. Цікоцкі, да тропаў адносяць і словы/выразы з адносінамі сінанімічнага характару (перыфразу, антанамазію, эўфемізм, дысфемізм), з адносінамі антанімічнага характару (антытэзу, аксюмаран, іронію), з аманімічнымі і паранімічнымі адносінамі (каламбур і паранамазію), з адносінамі несумяшчальнасці (алагізм) [5, с. 37]. Тропы дапамагаюць лаканічна і вобразна выявіць сутнасць з’явы, індывідуалізаваць яе, даць ёй ацэнку. У сваім даследаванні мы прытрымліваемся класіфікацыі М.Я. Цікоцкага і да моўных тропаў адносім словы і выразы з рознымі сэнсавымі (названымі вышэй) адносінамі.

Як паказвае аналіз абласнога выдання Брэсцкай вобласці, грамадска-палітычнай газеты “Заря” за 2014–2016 гады, у рэпартажы актыўна выкарыстоўваюцца метафарычныя сродкі, напрыклад: За плечами 7 лет хореографии, тело все же просило нагрузку и я осторожно, маленькими шажочками, преодолевая постоянную тошноту и головокружение, что было моим нормальным состоянием, стала ковать свое тело (04.11.15); Жалею, что мы храним оригинальные поздравления в памяти мобильных телефонов, а не в картонных коробках, как это делали наши родители, бабушки и дедушки (04.01.16); “…заведует всем этим обширным библиотечным хозяйством Светлана Семашко (02.12.15). Вельмі часта метафарычныя элементы ўспрымаюцца журналістамі як упрыгожванне маўлення, як надта вобразныя канструкцыі, таму бяруцца аўтарамі публікацый у двукоссе, што з’яўляецца і своеасаблівай праявай журналісцкага “я”: Давайте «зажигать» этот вечер вместе (13.05.15); В реконструкции кабинета П.М. Машерова, что размещен в зале № 9, привлекает внимание виртуальное окно, в котором можно увидеть более 30 изображений наиболее важных событий истории Брестчины 19501980 гг. (29.01.16); Задавайте «здоровые вопросы» (01.02.14).

Даволі распаўсюджаны і фразеалагічныя адзінкі, прымаўкі, прыказкі: Сегодня режиссер работает с девяти утра до девяти вечера, и без него на студии в прямом смысле слова как без рук (03.05.15); Два года назад Павел уже становился бронзовым призером чемпионата Европы, но тогда соревнования проходили в Минске, а дома, как известно, и стены помогают (15.08.15); Многие привыкли делить спорт на профессиональный и любительский, и не понимают к какой из этих категорий отнести турниры «Мастерс», ведь там плечом к плечу соревнуются как профессиональные спортсмены, так и любители (17.09.15).

Нярэдкія ў рэпартажах і эпітэты (Каждый рисунок сопровождался забавной, очаровательной и наивной надписью (04.01.16);Словом, в такой дружной атмосфере и прошел вернисаж, объединив в окрыляющем мире творчества молодых художников и зрителей (21.01.16)), а таксама параўнанні (К примеру, 49 миллионов рублей, в которые оценён трактор пружанского хозяйства, это мелочь по сравнению с тем, что придётся выплачивать механизатору за потерю энергонасыщенного трактора (15.03.14); Потому что они смотрят на мир душой и сердцем, а не, как мы взрослые, разумом и опытом (25.02.16)).

У жанравай мадэлі сучаснага рэпартажу часам выкарыстоўваецца метанімія:Тем не менее, серебро континентального форума – это серьезный успех (15.08.15); С успехом тебя «Кант»! (06.03.14).

Лексіка-фразеалагічны ўзровень жанравай мадэлі рэпартажу прадстаўлены і аказіянальнай лексікай – яркім, лаканічным і змястоўным сродкам вобразнасці (“Найти равноценную ему замену в центре поля при нынешних финансовых возможностях «бело-голубых» крайне тяжело” (14.08.15); Но с точки зрения дизайна и технологий «пыжик» сделал большой шаг вперёд (15.03.14); Женщина работает продавцом в павильоне у местного «ипэшника» (11.03.14). У загалоўках публікацый часам выкарыстоўваюцца прэцэдэнтныя элементы: Наш эксперимент: «Купляйце беларускае»? (30.06.15); Цирк уехал, проблемы остались(02.04.14); «Двое на качелях»: история одной любви(05.10.15); Любовь со школьной скамьи, или От неприязни до крепкой семьи (12.02.16); “Братья Крутиковы: «Жизнь нас обоих связала с музыкой»” (31.10.14); “Кот+чай+сериалы=осень?” (30.10.15).

Сінтаксічны ўзровень моўна-стылёвай спецыфікі сучаснага рэпартажу можа быць прадстаўлены выкарыстаннем пэўных відаў сказаў паводле структуры (простыя і складаныя; аднасастаўныя і двухсастаўны), паводле мэты выказвання (апавядальныя, пытальныя, клічныя, пабуджальныя), паводле мадальнасці/адносін зместу сказаў да суб’ектыўнай рэчаіснасці (сцвярджальныя і адмоўныя), паводле наяўнасці даданых членаў сказа (развітыя і неразвітыя), паводле наяўнасці поўнага/няпоўнага набору кампанентаў сказа (поўныя і няпоўныя); экспрэсіўным вылучэннем членаў сказа (адчляненне, парцэляцыя, далучэнне, анакалуф); прыёмамі сінтаксічнай арганізацыі тэксту (анафара, эпіфара, паралелізм, кальцо страфы, градацыя, антытэза, рытарычнае пытанне, рытарычны зваротак і інш.). Аднак найбольш паказальныя ў плане вобразнасці, дынамічнасці і нагляднасці прыёмы сінтаксічнай арганізацыі тэксту і экспрэсіўнае вылучэнне членаў сказа. Так, нярэдка ў загалоўках журналісты выкарыстоўваюць праблемнае рытарычнае пытанне: Поедем ли летом в Крым? (06.03.14); “К чемпионату готовы? (11.03.14), а таксама эліпсіс (пропуск пэўнага члена сказа, які лёгка ўзнаўляецца з кантэксту): “Детям – больше” (01.02.14). Вельмі актыўны сродак у жанры рэпартажу інверсія, ці змяненне прамога парадку слоў: Основную ответственность за предпраздничные хлопоты вместе с местной властью взяли на себя работники жилищно-коммунальной службы(01.02.14); Есть вопрос! (01.02.14). Умаўчанне – невыказанасць часткі думкі, якая перадаецца з дапамогай шматкроп’я, – даволі часта выкарыстоўваецца ў рэпартажы, асабліва ў заключнай частцы: “…в «загашниках» особая обувь с плоской подошвой без каблуков и острых выступов, а также… личный парашют” (6.03.14). Меней прадстаўлена дубітацыя гэта шэраг праблемных пытанняў да пэўнага субяседніка: Почему появляется остеохондроз, как наш образ жизни влияет на состояние позвоночника? Что делать, если позвоночник уже болен (6.03.14). Часам у рэпартажных матэрыялах сустракаюцца паўторы, паралелізм, парцэляцыя і іншыя сінтаксічныя сродкі выразнасці тэксту.

Такім чынам, моўна-стылёвая спецыфіка сучаснага рэпартажу падпарадкавана найперш мэце дадзенага жанру і праяўляецца ў характары сродкаў і прыёмаў вобразнага раскрыцця тэмы, у дынамічнасці, нагляднасці, эмацыйнасці выкладу, што у сваю чаргу дапамагае журналісту стварыць эфект прысутнасці, а гэта значыць паўплываць, паўздзейнічаць на чытача. Асноўны пласт сродкаў выразнасці рэпартажных тэкстаў зафіксаваны на лексіка-фразеалагічным узроўні. Не менш прадстаўлены ў аналізуемых тэкстах абласнога выдання і сінтаксічныя сродкі выразнасці. Найбольш яскравымі моўнымі сродкамі сучаснай мадэлі рэпартажу з’яўляюцца метафары, эпітэты, параўнанні, аказіянальная лексіка, прэцэдэнтныя канструкцыі, умаўчанні, эліпсіс і інверсія.

 

 


 

 

  1.  Ким, М.Н. Репортаж : Технология жанра / М.Н. Ким. – М. : Изд-во Михайлова В. А., 2005. – 224 с.

  2. Лазутина, Г.В. Жанры журналистского творчества / Г.В. Лазутина, С.С. Распопова. – М. : Аспект Пресс, 2011. – 320 с.

  3. Солганик, Г.Я. Стилистика современного русского языка и культура речи : уч. пособие для студентов фак. жур. – з-е изд. / Г.Я. Солганик, Т.С. Дроняева. – М. : “Академия”, 2005. – 256 с.

  4. Тертычный, А.А. Жанры периодической печати [Электронная версия] / А.А. Тертычный. – М. : Аспект Пресс, 2000. – Evartist-библиотека [Электронный ресурс]. – Режим доступа : http://www.evartist.narod.ru/text2/01.htm. – Дата доступа : 23.02.2016.

  5. Цікоцкі, М.Я. Стылістыка публіцыстычных жанраў : вучэбны дапаможнік для студэнтаў спецыяльнасці “Журналістыка” вышэйшых навучальных устаноў / М.Я. Цікоцкі. – Мінск : Вышэйшая школа, 1971. – 288 с.


 

 

MediaLex 2016