Усачова Таццяна Віктараўна
Дыферэнцыяцыя навучання УА «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна»
Cутнасць замацавання – у стварэнні такіх умоў, пры якіх адбываецца паўторнае ўспрыманне новых ведаў і іх выкарыстанне ў вусным і пісьмовым маўленні, выяўляецца мера засваення і неабходнасць карэкцыі ўспрынятых тэарэтычных звестак. Запамінанню толькі што растлумачанага правіла, азначэння, агульных звестак садзейнічаюць разнастайныя віды вучэбнай работы: чытанне і індывідуальны ці калектыўны пераказ адпаведных месцаў падручніка, складанне плана правіла і пераказ па ім, складанне ці чытанне гатовых апорных схем і табліц, прагаворванне пачутых ці прачытаных азначэнняў і найбольш цяжкіх частак пройдзенага матэрыялу, падрыхтоўка адказаў на пытанні па вузлавых момантах новай тэмы і інш. Пры замацаванні вывучанага па тэме «Правапіс прыставак, якія заканчваюцца на зычны» можна прапанаваць вучням наступныя дыферэнцаваныя заданні: 1 група. Словы з вывучанай арфаграмай знаходзяцца ў звязным тэксце (на картках). Адцвіла прыгожая ліпа. Паспела насенне. Адно зярнятка вачэй не зводзіла з сіняй далі. Там рассцілаліся залатыя абрусы сонца. У той бок беглі шырокія палі і ціхія ўзгоркі. А далей ззялі срэбныя загібы бліскучай рэчкі. «Эх, паляцець бы ў гэтую даль», – уздыхнула зерне. Пачуў гэта вецер, узяў з сабой маладое зерне і панёс яго (Паводле Я. Коласа). 2 група. Словы з вывучанай арфаграмай знаходзяцца ў сказах (на картках). Днём раней пасееш – тыднем раней збярэш. Кропля камень скрышыць. Адклад не ідзе ў лад. 3 чужога граша не разжывешся. I попел рассыпаць трэба дзень выбіраць. На дзень станеш – на два адстанеш. Сем разоў адмерай, адзін раз адрэж. I лапця не спляцеш не ўмеючы. Затым вучням абедзвюх груп прапануецца падабраць аналагічныя прыклады, запісаць іх і прааналізаваць. 3 група. Аналізуюцца словы з вывучанай арфаграмай (на картках). Умова: з прапанаваных выберыце словы з патрэбнай арфаграмай, вусна растлумачце іх правапіс, разважаючы паводле алгарытму. Рассмяшыць, разбагацець, расквеціць, счарнець, збегаць, раззлавацца. 2) Каменціраванае пісьмо. З прапанаваных варыянтаў выбіраем правільны, запісваем, абгрунтоўваем выбар. Ра (з, с)крычацца, бя(с, з)шумны, Бя(з, с)онны, ра(з, с)біць, бе(с, з)дапаможны, ра(с, з)слаенне, ра(с, з)калоць, бя(с, з)літасны. Таксама на этапе замацавання вывучанага можна дыферэнцаваць самастойную дзейнасць вучняў. 1 група: Творчы дыктант . Падбярыце антонімы. Забраць, узяць, прыклеіць, скінуць, забыць, загарнуць, адказаць. Праца з сігнальнымі карткамі. Карткі з прыстаўкамі раз-, рас-. Настаўнік чытае словы, а вучні падымаюць адпаведную картку. Насіць, шыць, трывожыць, грузіць, часаць, хадзіць, казаць, вязаць. 2 група: Размеркавальны дыктант з далейшай узаемаправеркай. Зламаць, збіць, раскусіць, збочыць, раскласці, растрэсці, спісаць, зрушыць, бязвінны, бяскрылы, згіб, сплаў. • З двума запісанымі словамі складзіце сказы. Гульня «Карэктар». Выпраўце памылкі ў словах, растлумачце свае папраўкі. Раззлавацца, узход, бязплатны, абход, атказ, адлік, бязконцы, бязвольны, аткінуць, зжаць. 3 група. Запіс пад дыктоўку сказаў, распазнаванне у іх слоў з арфаграмай, тлумачэнне напісання 1. Стройныя зялёныя бярозкі расплялі танюсенькія коскі. 2. Бусел узмахнуў разы тры крыламі і паволі падняўся ў паветра. 3. Днём разлівалася вада па балотах, а за ноч падмярзала. Дыктант «Правяраю сябе». Пасля яго правядзення вучні звяраюць напісанае з узорам на дошцы. Развязаць, узбегчы, усхапіцца, бязвоблачны, сказаць, адкінуць, зберагчы, усхваляваць, знасіць, схапіць, разбіць. Словы якой часціны мовы мы запісалі? Пры замацаванні тэарэтычных ведаў можна прапанаваць вучням першай–другой груп самастойна сфармуляваць пытанні па тэме ўрока і адказаць на іх, а вучням трэцяй групы – даць адказы на пытанні, пастаўленыя настаўнікам: Што вывучалі на ўроку?; Якім правілам трэба кіравацца пры напісанні прыставак на -з, -с? Прывядзіце прыклады. Праводзячы ў IV класе ўрок паўтарэння па тэме «Прыметнік», работу вучняў можна таксама дыферэнцаваць: для I групы прапанаваць падрыхтаваць лінгвістычнае паведамленне на тэму «Прыметнік» (з выкарыстаннем апорных канспектаў). У сшытак запісаць прыклады і план уласнага адказу. Пры складанні плана вуснага выказвання, пры падрыхтоўцы звязнага адказу з запісам сваіх прыкладаў у сшытак малодшыя школьнікі вучацца карыстацца падручнікам, рознымі даведнікамі, авалодваюць рацыянальнымі прыёмамі выканання заданняў (у выглядзе табліц, схем, кароткага запісу); для II групы – падрыхтаваць звязны адказ «Правапіс склонавых канчаткаў прыметнікаў», скласці слоўнікава-арфаграфічны дыктант, пракаменціраваць яго; для III групы – разам з настаўніцай вырашыць задачу: паводле прыметаў назваць прадмет: Маленькі, палахлівы, шэры (заяц). Запаслівая, шустрая, рыжая (вавёрка). Злосныя, галодныя, дужыя (ваўкі). У час работы вучні паўтараюць правілы, запісваюць словы і тлумачаць напісанне канчаткаў прыметнікаў. Ажыццяўляючы на ўроках мовы дыферэнцыяцыю, многія настаўнікі пачатковых класаў пастаянную ўвагу надаюць сумеснай рабоце вучняў трох груп, падкрэсліваючы ролю кожнай у вырашэнні агульнай пазнавальнай задачы. Праслухаўшы адказ вучня пэўнай групы, клас робіць рэцэнзію. Прыкладная схема рэцэнзіі: 1. Ці выразна ў выступленні прасочвалася галоўная думка? 2. Ці быў выкарыстаны багаты фактычны матэрыял, ці не скажаліся факты? 3. Паслядоўнасць выкладу. 4. Культура маўлення: а) Ці дастаткова багаты слоўнік у вучня і якія недахопы заўважаліся? б) тэмп выступлення (хуткі, дынамічны, добры, запаволены); в) эмацыйнасць выступу. 5. Ці адчуваліся ў выступленні вучня адносіны да таго, што ён гаварыў? 6. З чым у адказе можна не згадзіцца? 7. Якой адзнакі заслугоўвае адказ? Пры адказе пытанні вучнем не чытаюцца, а будуецца звязнае выказванне з улікам меркаванняў школьніка. Выкарыстоўваючы такія памяткі, вучні прывыкаюць не толькі слухаць адказы сяброў, ацэньваць іх, але і свае адказы будаваць у адпаведнасці з патрабаваннямі. Пры вывучэнні тэмы «Прыметнік» для сістэматызацыі ведаў мы выкарыстоўвалі наступныя дыферэнцаваныя заданні: I група. Падабраць адпаведныя прыметнікі і запісаць. ... лес падобны на ... казку. Вось адна ... хваінка не вытрымала ... снегу, нахілілася. Паглядзела на яе ... ялінка і таксама нахілілася, бо ёй яшчэ цяжэй было стаяць – яе ... галінкі больш .... Сустрэліся ... хваінка з ялінкаю, абняліся. I зноў на іх пайшоў ... снег. Выгнуліся гэтыя два дрэўцы, утварылі ... арку, а пасля чаго толькі не намудрылі на гэтай ... арцы ... снег з ... марозам. Атрымалася сапраўдная ... казка. II група. Скласці тэкст-апісанне па малюнку. III група. Скласці і запісаць тэкст-апісанне па апорных словазлучэннях. Шэрая зямля, белае покрыва, лёгкія пушынкі, халодны подых зімы, беласнежныя пухнатыя шапкі, серабрысты снег, вясёлы настрой. ІV група. Дапоўніць верш прыметнікамі. Запісаць. Зімняя ноч Вісіць ... ноч, вісіць ... ноч ... футрам над пушчаю ... ... п ер'ем снягі, ... сырам снягі, Долы-горы пад ... шатамі. V група. Да назоўнікаў падабраць прыметнікі на зімовую тэматыку, запісаць. Зіма – ... Снег – ... Завея – ... Дрэвы – ... Сняжынкі – ... Мароз – ... Такім чынам, дыферэнцаваныя заданні на этапе замацавання і сістэматызацыі ведаў даюць магчымасць вучням пачатковых класаў працаваць у сваім тэмпе, спрыяюць запамінанню і асэнсаванню тэмы.
1. Асташова, А. Н. Психолого-педагогические вопросы осуществления внутренней дифференциации в процессе обучения младших школьников / А. Н. Асташова // Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, пачатковая школа. – 2003. – № 6. – С. 47–51. 2. Горелик, И. Ф. Классы разного уровня развития: [О дифференцированном обучении и воспитании школьников] / И. Ф. Горелик // Начальная школа. – 1997. – № 12. – С. 83–85. 3. Перавозны, А. У. Дыферэнцыяцыя школьнай адукацыі / А. У. Перавозны // Народная асвета. – 2003. – № 8. – С. 8–10. 4. Сляпухіна, А. С. Праблемы дыферэнцыяцыі навучання ў сучаснай школе / А. С. Сляпухiна // Народная асвета. – 2003. – № 8. – С. 11–12.
|